ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 31 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2018, 13:46

Беларускія валейбалісты выйшлі ў "Фінал чатырох" сярэбранай Еўралігі

У час матчу. Фота CEV
У час матчу. Фота CEV

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія валейбалісты выйшлі ў "Фінал чатырох" сярэбранай Еўралігі, перамогшы на выездзе зборную Венгрыі з лікам 3:0 (25:16, 25:12, 25:17), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перамога ў трох партыях дала магчымасць падапечным Віктара Бекшы выйсці ў квартэт мацнейшых каманд турніру. Як і ў Мінску, беларускія валейбалісты дамінавалі ў гульні ў Будапешце. У нападзенні праявілі сябе Павел Аўдачэнка і Артур Удрыс, якія набралі па 11 ачкоў.

Поспех беларусаў на выездзе ў сустрэчы з Венгрыяй, незалежна ад зыходу сустрэчы Албанія-Харватыя, забяспечыў ім удзел у "фінале чатырох" сярэбранай Еўралігі.

Турнірнае становішча: 1.Беларусь - 15 ачкоў (6 матчаў). 2.Харватыя - 12 (5). 3.Албанія - 5 (4). 4.Венгрыя - 2 (6).

Каманда Віктара Бекшы ўпершыню прабілася ў вырашальную стадыю турніру і 15-16 чэрвеня ў Скоп'і згуляе за права выступіць у залатой Еўрапейскі лізе ў "фінале чатырох" з Македоніяй і Харватыяй. Чацвёрты сапернік вызначыцца ў процістаянні Латвіі і Аўстрыі.

Жаночая зборная Беларусі ў залатой Еўралізе пацярпела другое паражэнне ад Чэхіі на пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" з лікам 2:3 і завяршыла барацьбу ў турніры на другім месцы ў групе С.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі