ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 26 студзеня 2022
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 жніўня 2021, 15:26

Беларускія валейбалісты выйгралі мемарыял Платонава ў Санкт-Пецярбургу

Фота з архіва
Фота з архіва

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская нацыянальная каманда па валейболе выйграла 16-ы міжнародны турнір "Мемарыял Вячаслава Платонава", які завяршыўся ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі валейбола.

Падапечныя Віктара Бекшы пераадолелі ўсе этапы турніру без адзінага паражэння. У фінале яны перамаглі белгародскае "Белагор'е" з лікам 3:1 (25:21, 25:23, 23:25, 25:21), аформіўшы другую ў гісторыю спаборніцтваў вікторыю беларускай дружыны. Раней яна станавілася мацнейшай на мемарыяле Платонава ў 2012 годзе.

Чатыры папярэднія розыгрышы пакідаў за сабой пецярбургскі "Зеніт". Пераможцамі турніру розныя гады таксама станавіліся "Дынама-ЛО", японскі "Тандэрз", латвійскі "Ласэ", расійскія дружыны "Ізумруд", "Губерня", "Зеніт-Казань" і "Белагор'е".

Вячаслаў Платонаў - легендарны савецкі і расійскі трэнер, пад кіраўніцтвам якога зборная СССР з 1977 па 1985 год выйграла ўсе турніры, у якіх удзельнічала: Алімпійскія гульні 1980 года, шэсць чэмпіянатаў Еўропы, два чэмпіянаты свету (1978, 1982) і тры Кубкі свету (1977, 1981, 1991). У 2001 годзе Вячаслаў Платонаў разам з японскім трэнерам Ясутакам Мацудайрам быў прызнаны лепшым валейбольным трэнерам XX стагоддзя. У 2002 годзе ўраджэнец Пушкіна ўведзены ў Залу славы валейбола.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі