ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 3 снежня 2021
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 верасня 2021, 12:47

Беларускія валейбалісты прымуць удзел у ЧЕ-2021

Фота з архіва
Фота з архіва

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальная частка чэмпіянату Еўропы па валейболе сярод мужчынскіх каманд стартуе сёння адразу ў чатырох краінах. Удзельнічае ў спаборніцтвах і зборная Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Віктара Бекшы на групавой стадыі турніру будуць гуляць у групе В, якая правядзе свае матчы ў Остраве (Чэхія). Сапернікамі беларусаў стануць дружыны Італіі (3 верасня), Чэхіі (4 верасня), Славеніі (6 верасня), Чарнагорыі (8 верасня) і Балгарыі (9 верасня).

Склад зборнай Беларусі на турнір такі:

Аляксей Кураш, Канстанцін Цюшкевіч - сувязныя;

Максім Шкрэдаў, Вадзім Пранько, Канстанцін Панасенка, Ілья Бураў - цэнтральныя блакіруючыя;

Радзівон Міскевіч, Уладзіслаў Бабкевіч - дыяганальныя;

Арцём Масько, Ілья Марозаў, Уладзіслаў Давыскіба - даігроўшчыкі;

Максім Будзюхін, Пётр Лазука - лібера.

Свае матчы ў Гданьску (Польшча) правядуць каманды групы А (Польшча, Бельгія, Сербія, Украіна, Грэцыя, Партугалія). У Тамперэ (Фінляндыя) сустрэнуцца сапернікі з групы С (Фінляндыя, Расія, Нідэрланды, Турцыя, Іспанія, Паўночная Македонія). У Таліне (Эстонія) - з групы D (Эстонія, Латвія, Францыя, Германія, Славакія, Харватыя). Паядынкі плэй-оф прымуць польскія гарады Кракаў і Катавіцы. На арэне "Сподэк" (Катавіцы) адбудуцца і вырашальныя матчы турніру.

Спаборніцтвы пройдуць 1-19 верасня. У адпаведнасці з рэгламентам, як і на жаночым чэмпіянаце Еўропы, у турніры прымуць удзел 24 каманды, разбітыя на чатыры групы. Па чатыры калектывы з кожнай шасцёркі выйдуць у плэй-оф.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі