ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 25 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 ліпеня 2019, 12:35

Беларускія валейбалісты перамаглі Румынію на юніёрскім ЧЕ ў Балгарыі

Фота CEV
Фота CEV

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская зборная Беларусі перамагла каманду Румыніі з лікам 3:0 (26:24, 25:19, 25:17) на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Балгарыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФВ.

Самым рэзультатыўным іграком матчу стаў Арсеній Палонскі - 15 ачкоў, 4 эйсы. Галоўны трэнер беларусаў Аляксей Кавалёў адзначыў высокі ўзровень апанентаў. "Задаволены перамогай. Канцоўка кожнага сэта была напружанай, але за кошт дакладнага выканання ўстаноўкі на гульню, характару мы дабіліся важнай перамогі", - адзначыў ён.

Раней беларускія валейбалісты на кантынентальным форуме перамаглі Фінляндыю (3:1), уступілі камандам Францыі (0:3) і Балгарыі (0:3).

Заключны матч групавога раўнда турніру зборная Беларусі правядзе 18 ліпеня супраць зборнай Турцыі ў 20.00. Цяпер з дзвюма перамогамі каманда займае 4-е месца ў групе I і прадоўжыць барацьбу на турніры за 5-8-е месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі