Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 кастрычніка 2022, 12:00

Беларускія валейбалісты пацярпелі першае паражэнне ў дамашнім туры Маладзёжнай лігі Расіі

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юніёрская зборная Беларусі па валейболе паражэннем завяршыла першы круг дамашняга этапу ў Маладзёжнай лізе Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чарговым пыядынку другога этапу МВЛ, матчы якога праходзяць у Мінску на пляцоўцы Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, наша зборная прайграла камандзе "Нова-2" з Навакуйбышаўска з лікам 0:3 (18:25, 26:28, 17:25). Такім чынам, пасля першага круга турніру ў актыве нашых юніёраў дзве перамогі і адно паражэнне. Другі круг мінскага этапу МВЛ стартуе 27 кастрычніка, сапернікам зборнай Беларусі стане арэнбургскі "Нафтавік УОР". У папярэднім матчы паміж камандамі мацнейшымі былі нашы хлопцы - 3:0.

Таксама ў бліжэйшы чацвер старт у Маладзёжнай валейбольнай лізе Расіі возьме жаночая юніёрская зборная Беларусі. Першымі апаненткамі нашых спартсменак стануць дзяўчаты з "Туліцы-2", усе матчы дэбютнага этапу ў юніёрак пройдуць у Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі