Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 студзеня 2019, 09:55

Беларускія валейбалісты даведаліся сапернікаў на чэмпіянаце Еўропы

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бруселі 16 студзеня адбылася жараб'ёўка мужчынскага чэмпіянату Еўропы па валейболе, у якім прыме ўдзел і зборная Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальнай стадыі кантынентальнага форуму падапечныя галоўнага трэнера Віктара Бекшы згуляюць у групе С у Любляне (Славенія) з камандамі Расіі, Фінляндыі, Турцыі, Македоніі і Славеніі.

Склады астатніх груп чэмпіянату Еўропы 2019 года:

Група А (Манпелье, Францыя)

Францыя

Італія

Балгарыя

Партугалія

Грэцыя

Румынія;

Група В (Антверпен, Бельгія)

Бельгія

Сербія

Германія

Славакія

Іспанія

Аўстрыя;

Група D (Амстэрдам, Нідэрланды)

Нідэрланды

Польшча

Чэхія

Эстонія

Украіна

Чарнагорыя.

На стадыі кваліфікацыі турніру зборная Беларусі заняла першае месца ў групе Е, апярэдзіўшы сапернікаў з Іспаніі (чэмпіёны Еўропы 2007 года), Нарвегіі і Грузіі.

Мужчынская зборная Беларусі трэці раз у гісторыі выйшла ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы. Раней нацыянальная каманда ўдзельнічала ў кантынентальным форуме ў 2013 і 2015 гадах. Чэмпіянат Еўропы пройдзе з 12 па 29 верасня ў чатырох краінах: Нідэрландах, Бельгіі, Славеніі і Францыі. 24 каманды пазмагаюцца за права згуляць у фінале, які пройдзе 29 верасня ў Францыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі