
28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пляцоўцы Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву прадаўжаецца другі тур Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі сярод юнакоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У пятым матчы дамашняга этапу юніёрская зборная Беларусі прымала калектыў "СШАР Саматлор " з Ніжнявартаўска. Паядынак прайшоў у роўнай барацьбе: каманды двойчы абмяняліся выйгранымі партыямі (14:25, 25:20, 25:20, 18:25), таму лёс сустрэчы вырашыўся ў пятым сэце. Вызначальны адрэзак лепш удаўся гаспадарам пляцоўкі - 15:11. Гэта перамога стала для нашых спартсменаў ужо трэцяй у Мінску, усяго на рахунку беларусаў 4 вікторыі ў 11 матчах сезона.
Заключны матч другога тура МВЛ у Мінску наша зборная правядзе заўтра супраць клуба "Нова-2" з Новакуйбышаўска. Папярэдні матч паміж камандамі 25 кастрычніка завяршыўся сухой перамогай сапернікаў.
Таксама сёння сваё выступленне ў Маладзёжнай лізе Расіі прадоўжыць жаночая юніёрская зборная Беларусі. У 19.30 нашы дзяўчаты пачнуць дамашні матч супраць "Ліпецка-2". Напярэдадні беларускі ў напружанай гульні адолелі валейбалістак з "Туліцы-2" (3:2).-0-