Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 снежня 2022, 17:12

Беларускія валейбалісты атрымалі першую перамогу на этапе Маладзёжнай лігі Расіі

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Сургуце і Краснаярску прадаўжаюцца этапы Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі з удзелам беларускіх каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мужчынская юніёрская зборная нашай краіны ў Сургуце сустракалася з белгародскім "Белагор'ем-2". Па ходзе матчу каманды двойчы абменьваліся выйгранымі партыямі: беларусы ўзялі першы і трэці сэты (25:15 і 25:23), за сапернікам засталіся абодва цотныя адрэзкі (25:18, 25:18). Зыход сустрэчы вырашыўся ў пятай партыі, дзе нашы хлопцы былі мацнейшымі - 21:19. Гэта перамога стала для беларусаў першай за чатыры матчы 4-га тура МВЛ, у агульнай табліцы наша зборная ідзе на 10-м месцы сярод 16 клубаў лігі. Наступны паядынак на этапе ў Сургуце каманда Беларусі правядзе ў пятніцу супраць мясцовага клуба ЮКІОР, гульня стартуе ў 15.00.

Таксама сёння свой другі матч трэцяга этапу МВЛ сярод дзяўчат правяла наша жаночая юніёрская зборная. У Краснаярску беларускі ў трох сэтах прайгралі гаспадыням пляцоўкі з "Енісея-2" (26:28, 23:25, 20:25). Пасля 10 гульняў сезона нашы дзяўчаты размяшчаюцца на 7-й пазіцыі сярод 14 каманд лігі. Заўтра зборная Беларусі згуляе супраць краснадарскага "Дынама-СШАР", пачатак - у 11.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі