ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 8 ліпеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 красавіка 2018, 19:55

Беларускія валейбалісткі (U-17) перамаглі каманду Германіі на ЧЕ і атрымалі права згуляць на чэмпіянаце свету

Фота CEV
Фота CEV

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія валейбалісткі (U-17) атрымалі перамогу над Германіяй з лікам 3:1 (17:25, 25:23, 26:24, 25:19) на чэмпіянаце Еўропы ў Сафіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Дзмітрыя Ката занялі чацвёртае месца ў групе 1 і прадаўжаюць барацьбу на турніры за 5-8-я месцы. Беларускі пасля няўдалай першай партыі праявілі волю і характар у другім і трэцім сэтах, атрымаўшы перамогу ў напружаных канцоўках. Найбольш рэзультатыўнымі ігракамі матчу ў беларусак сталі Ксенія Лябёдкіна (17), Дар'я Борыс (14) і Настасся Шагун (12).

У барацьбе за пятае месца зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Румыніі, якая была мацнейшай за Славенію - 3:2. Беларускія валейбалісткі атрымалі таксама права згуляць на чэмпіянаце свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі