Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лістапада 2019, 16:12

Беларускія цяжкаатлеты заваявалі восем медалёў на турніры алімпійскай кваліфікацыі ў Гродне

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі восем медалёў на міжнародным турніры алімпійскай кваліфікацыі па цяжкай атлетыцы Alexander cup 2019, прысвечаным памяці двухразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Курловіча, які завяршыўся ў Гродне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА прадстаўнікі нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў суме дваябор'я (рывок і штуршок) падняліся беларусы Дзіна Сазанавец (вагавая катэгорыя 81 кг) і Максім Мудрэўскі (89 кг).

Сярэбранымі прызёрамі прэстыжнага турніру сталі Дар'я Навумава (76 кг), Генадзь Лапцеў (67 кг), Вадзім Ліхарад (73 кг). Бронзавыя ўзнагароды заваявалі іх партнёры па камандзе Юлія Асаёнак (49 кг), Пётр Асаёнак (81 кг) і Яўген Ціханцоў (96 кг).

У камандным заліку ў мужчын на першай пазіцыі размясцілася Беларусь, другое месца заняла каманда Кітая. Замкнулі тройку лідараў армянскія атлеты. Сярод дзяўчат лепшымі аказаліся кітайскія спартсменкі. Беларуская зборная размясцілася на другой пазіцыі, на трэцяй - расійская каманда.

За ўзнагароды змагаліся больш як 60 спартсменаў з Азербайджана, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Узбекістана, Украіны і Уругвая.

Alexander cup 2019 - гэта ліцэнзійны турнір сярэбранага ўзроўню. Удзел у такіх стартах абавязковы для спартсменаў, якія прэтэндуюць на выступленне ў Токіа-2020. Папярэднім кваліфікацыйным спаборніцтвам для беларускіх цяжкаатлетаў быў кастрычніцкі "Кубак Міжземнамор'я" ў Сан-Марына, па выніках якога беларусы выйгралі сем узнагарод рознай вартасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі