Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 жніўня 2025, 15:32

Беларускія тэнісісты выйшлі ў паўфінал турніру ITF у Астане

Фота з архіва
Фота з архіва
8 жіўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адразу тры беларускія тэнісісты прабіліся ў паўфінальную стадыю турніру ITF-15 у Астане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінале Ягор Герасімаў (591-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамог у трохсэтавым паядынку турэцкага тэнісіста Мерта Алкая (708) - 6:1, 6:7 (2:7), 6:4. У матчы за выхад у фінал Герасімаў сустрэнецца з яшчэ адным беларусам Марцінам Барысюком (1044), які таксама ў трох партыях быў мацнейшы за грузіна Сабу Пурцэладзэ (265). Эрык Аруцюнян (497) упэўнена перамог расіяніна Максіма Жукава (627) - 6:1, 6:4. У паўфінале сапернікам Аруцюняна будзе яшчэ адзін расійскі тэнісіст Пётр Бар-Бірукоў (349).

Спаборніцтвы ў сталіцы Казахстана завершацца 10 жніўня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі