Фота з архіва
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісты няўдачна пачалі выступленне на турніры серыі ATP Challenger Tour у Астане з прызавым фондам $60 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларус Ягор Герасімаў, які займае 591-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграў у дзвюх партыях індыйцу Карану Сінгху, у якога 401-я пазіцыя, - 5:7, 1:6. Наступным сапернікам індыйскага тэнісіста будзе расіянін Іван Гахаў (248-ы нумар рэйтынгу ATP), які перамог у першым раўндзе беларускага тэнісіста Эрыка Аруцюняна (501) - 6:1, 6:7 (4:7), 7:5.
Заўтра ў стартавым матчы парнага разраду Эрык Аруцюнян і расійскі тэнісіст Пётр Бар-Бірукоў сустрэнуцца з французска-швейцарскім тандэмам Клеман Чыдэх / Лука Кастэльнуава.
Спаборніцтвы ў сталіцы Казахстана завершацца 3 жніўня.-0-