Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2020, 19:39

Беларускія тэнісісты прабіліся ў асноўную сетку турніру ў Марсэлі

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два беларускія тэнісісты сёння прабіліся ў асноўную сетку турніру ў французскім Марсэлі з прызавым фондам 691 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ягор Герасімаў (72-і нумар сусветнага рэйтынгу) адолеў у цяжкім трохсэтавым паядынку фінскага тэнісіста. Уступіўшы першую партыю з лікам 4:6, беларус потым змог выйграць два сэты на тай-брэйках - 7:6 (8:6), 7:6 (8:6). Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 30 хвілін.

Ілья Івашка (137) таксама ў трохсэтавым матчы за 1 гадзіну 40 хвілін абыграў прадстаўніка Аўстраліі Аляксея Папырына (100) - 6:1, 3:6, 6:4.

Турнір у Марсэлі завершыцца 23 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі