Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 жніўня 2019, 19:26

Беларускія тэнісісткі згуляюць у гасцях з камандай Нідэрландаў у кваліфікацыі Кубка Федэрацыі

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Лондане адбылася жараб'ёўка кваліфікацыйнага раўнда тэніснага Кубка Федэрацыі новага сезона, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З наступнага года фармат правядзення гэтага турніру зменіцца.

Дзякуючы размяшчэнню на пятым радку сусветнага рэйтынгу зборная Беларусі трапіла ў лік сеяных каманд разам са зборнымі ЗША (2), Румыніі (6), Германіі (7), Іспаніі (8), Швейцарыі (9), Бельгіі (10) і Вялікабрытаніі (11). Тэнісісткі зборнай Беларусі 7-8 лютага 2020 года згуляюць у гасцях з камандай Нідэрландаў (19). У 2017 годзе на дамашнім корце ў "Чыжоўка-Арэне" беларускі адолелі апанентак з Нідэрландаў з лікам 4-1.

У іншых матчах сустрэнуцца: ЗША - Латвія, Румынія - Расія, Бразілія - Германія, Іспанія - Японія, Швейцарыя - Канада, Бельгія - Казахстан, Славакія - Вялікабрытанія.

Пераможцы кваліфікацыйных паядынкаў выйдуць у фінальную частку Кубка Федэрацыі, якая пройдзе 9-14 красавіка ў Будапешце, а тыя, хто прайграў, будуць змагацца за права згуляць у кваліфікацыі турніру сезона 2021 года. Сустрэчы будуць складацца з чатырох адзіночных матчаў і аднаго парнага. Восем пераможцаў выйдуць у фінальную частку Кубка Федэрацыі. Месцы ў вырашальным раўндзе сабе ўжо забяспечылі Аўстралія і Францыя як фіналісты цяперашняга розыгрышу, а таксама Венгрыя на правах краіны-гаспадыні. Зборная Чэхіі атрымала wild card.

Fed Cup Finals пройдзе ў фармаце кругавога групавога турніру. Зборныя будуць разбіты на чатыры групы, у якіх згуляюць па тры каманды. Пераможца кожнай групы выходзіць у паўфінал. Фіналісты гарантуюць сабе ўдзел у Fed Cup Finals на наступны год. Зборныя, якія занялі 3-10-я месцы, згуляюць у кваліфікацыйным раўндзе ў наступным годзе. Матчы Fed Cup Finals будуць складацца з дзвюх адзіночных сустрэч і адной парнай.

У гэтым сезоне беларускі перамаглі ў чвэрцьфінале ў гасцях каманду Германіі з лікам 4:0, а ў паўфінале таксама на выездзе ўступілі аўстралійкам - 2:3. Лепшым рэзультатам беларускіх тэнісістак у Кубку федэрацый з'яўляецца выхад у фінал 2017 года, калі яны ўступілі ў вырашальным матчы камандзе ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі