Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 сакавіка 2024, 09:37

Беларускія тэнісісткі з другога круга пачнуць турнір у Індыян-Уэлсе

Фота з архіва
Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У амерыканскім Індыян-Уэлсе адбылася жараб'ёўка турніру катэгорыі WTA-1000 з прызавым фондам $9,2 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абедзве прадстаўніцы Беларусі пачнуць выступленне з другога раўнда. Другая ракетка свету Арына Сабаленка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж амерыканкай Пейтан Стэрнс (64-ы нумар рэйтынгу WTA) і італьянкай Элізабетай Качарэта (60). У фінальным паядынку мінулага года Сабаленка ўступіла Алене Рыбакінай з Казахстана. Саперніца двухразовай пераможцы гэтых спаборніцтваў Вікторыі Азаранка (30) вызначыцца пасля паядынку прадстаўніцы Іспаніі Крысціны Бучы (67) і амерыканскай тэнісісткі Каралін Далхайд (51). Азаранка выйгравала турнір у Індыян-Уэлсе ў 2012 і 2016 гадах, а ў 2021 годзе дабралася да фіналу, дзе ўступіла іспанскай тэнісістцы Пауле Бадосе.

Сустрэчы асноўнага этапу ў Індыян-Уэлсе стартуюць 6 сакавіка, а завершацца 17 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі