Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 ліпеня 2021, 15:02

Беларускія тэнісісткі выйшлі ў 1/4 фіналу турніру ў Нур-Султане

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адразу чатыры беларускія тэнісісткі прабіліся ў чвэрцьфінал турніру ў казахстанскім Нур-Султане з прызавым фондам $60 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу Юлія Гатоўка (262-і нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла чэшскую тэнісістку Ганну Шышкаву (485) - 6:2, 6:1. У чвэрцьфінале Юлія Гатоўка сустрэнецца з яшчэ адной беларускай Ганнай Кубаравай (340), якая перайграла прадстаўніцу Узбекістана Нігіну Абдураімаву (669) - 7:6 (7:5), 6:3.

Ірына Шымановіч (411), якая абыграла казахстанскую тэнісістку Жыбек Куламбаеву (546) - 6:3, 6:3, у барацьбе за выхад у паўфінал сустрэнецца з расіянкай Валерыяй Савіных (196).

Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Шалімар Тальбі была мацнейшай за літоўку Юстыну Мікулскітэ (550) - 6:4, 6:3, а ў чвэрцьфінале згуляе з грузінкай Марыям Балквадзэ (195).

Спаборніцтвы ў казахстанскай сталіцы завершацца 18 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі