Фота Unsplash
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На парыжскіх кортах "Ралан Гарос" набірае абароты другі ў сезоне тэнісны турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Францыі. Сёння свае стартавыя паядынкі правядуць дзве прадстаўніцы Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Другая ракетка свету Арына Сабаленка ў 1/64 фіналу сустрэнецца з расіянкай Эрыкай Андрэевай, якая замыкае топ-100 сусветнага рэйтынгу. Саперніцай Вікторыі Азаранка (21-ы нумар рэйтынгу WTA) будзе прадстаўніца Аргенціны Надзя Падарошка (59). У мінулым годзе Арына Сабаленка дайшла да паўфіналу гэтых спаборніцтваў, а Вікторыя Азаранка выбыла ў першым раўндзе.
Агульны прызавы фонд 123-га па ліку French Open складае 53,5 млн еўра, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па 2000 рэйтынгавых ачкоў і па 2,4 млн еўра. Турнір завершыцца 9 чэрвеня. У мінулым сезоне чэмпіёнкай трэці раз у кар'еры стала лідар сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтак, а ў мужчын таксама трэці раз перамог серб Новак Джокавіч.
Рэкардсменамі "Ралан Гарос" з'яўляюцца іспанец Рафаэль Надаль, у якога 14 тытулаў, і амерыканка Крыс Эверт, якая перамагала 7 разоў.-0-