Фота з архіва
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мельбурне адбылася жараб'ёўка першага ў сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У жаночым адзіночным разрадзе выступяць тры прадстаўніцы Беларусі. Двухразовая пераможца Australian Open Вікторыя Азаранка (22-і нумар сусветнага рэйтынгу) у першым раўндзе сустрэнецца з італьянскай тэнісісткай Камілай Джорджы (55). Саперніцай Аляксандры Сасновіч (83) будзе прадстаўніца Іспаніі Рэбека Машарава (94). Дзеючая чэмпіёнка аўстралійскага першынства Арына Сабаленка даведаецца пра сваю апанентку пасля заканчэння кваліфікацыйнага этапу.
Australian Open - 2024 пройдзе на кортах "Мэльбурн-Парка" з 14 па 28 студзеня. Агульны прызавы фонд складае $59,13 млн, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе заробяць па $2153 тыс.-0-