Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія тэнісісткі даведаліся аб сваіх саперніцах на турніры ў Маямі

Спорт 18.03.2019 | 16:31
Вікторыя Азаранка. Фота Jimmie48 tennis photography
Вікторыя Азаранка. Фота Jimmie48 tennis photography

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя беларускія тэнісісткі даведаліся пра саперніц на прэстыжным турніры катэгорыі "Мастэрс" з прызавым фондам больш за $9 млн, які з 18 па 31 сакавіка пройдзе ў Маямі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З першага круга асноўнага раўнда выступленне пачнуць Вера Лапко, якая сустрэнецца з францужанкай Алізэ Карнэ. У выпадку перамогі беларуску чакае матч з Міхаэлай Бузарнеску з Румыніі. Саперніца Аляксандры Сасновіч па стартавай гульні вызначыцца ў кваліфікацыі. У першым крузе ў Маямі пачнет выступленне і Вікторыя Азаранка, якая згуляе з Дамінікай Цыбулкавай са Славакіі.

Вікторыя Азаранка - трохразовая пераможца турніру ў Маямі (2009, 2011 і 2016 гады). У мінулым годзе яна дайшла да паўфіналу, у якім уступіла Слоан Стывенс з ЗША.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка пачне выступленне з другога круга з пераможцам пары Айла Тамлянавіч (Аўстралія) і Ганна-Лена Фрыдсам (Германія).

Матчы першага круга асноўнай сеткі турніру ў Маямі пачнуцца 19 сакавіка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сезон актыўнасці кляшчоў У Беларусі пачынаецца сезон актыўнасці кляшчоў. Выконвайце меры прафілактыкі ўкусаў кляшчоў.