Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лістапада 2021, 11:24

Беларускія таэквандысты выйгралі 4 узнагароды на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія таэквандысты выйгралі чатыры ўзнагароды на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы, які завяршыўся ў горадзе Сараева (Боснія і Герцагавіна), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Найбольшага поспеху на кантынентальным форуме ў гэтай узроставай групе дабіўся Максім Бандарэвіч, які выступаў у вагавой катэгорыі 59 кг. Ён стаў сярэбраным прызёрам турніру.

Таксама на рахунку беларускай каманды тры бронзавыя медалі. Іх заваявалі Кірыл Дудараў (68 кг), Віталь Лазута (63 кг) і Валерыя Смычкова (52 кг).

Такія паказчыкі далі магчымасць беларусам заняць 13-е месца ў медальным заліку спаборніцтваў. Першую тройку мацнейшых па якасці заваяваных узнагарод склалі юніёры з Расіі - 9 медалёў (7-1-1), Харватыі - 5 (3-0-2) і Турцыі - 8 (2-2-4).

У спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены ва ўзросце 15-17 гадоў з 46 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі