Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 верасня 2022, 13:02

Беларускія стралкі заваявалі пяць медалёў на старце фіналу Кубка Расіі

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўным комплексе "Лісіная нара" ў Ігнатаве стартаваў фінал адкрытага Кубка Расіі па кулявой стральбе з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спартсмены спаборнічаюць у стральбе з пнеўматычнай і малакалібернай зброі ў асабістым і камандным заліках, а таксама ў змешаных парах. Першы дзень турніру прынёс нашай зборнай пяць узнагарод. У стральбе з пнеўматычнага пісталета (мікст) золата заваявалі Любоў Яскевіч і Іван Казак, у гэтым жа практыкаванні на трэцюю прыступку п'едэстала падняліся адразу дзве пары з Беларусі: Зоя Дасько і Яўген Матусевіч, а таксама Надзея Леанавец і Мікіта Кавалёнак. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод змешаных пар сярэбраныя медалі выйгралі нашы Ніколь Курылёнак і Ян Чыгілейчык, бронза ў гэтым відзе праграмы дасталася беларусам Уладзіславе Пранько і Уладзіміру Чарнову.

Фінал адкрытага Кубка Расіі па кулявой стральбе прадоўжыцца да 19 верасня. Удзел у спаборніцтвах прымаюць 25 лепшых стралкоў Беларусі, сярод якіх 11 юніёраў, яны выступаюць у турніры нараўне з дарослымі спартсменамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі