Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 студзеня 2023, 13:16

Беларускія стралкі заваявалі чатыры ўзнагароды на старце адкрытага Кубка краіны

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы сталі ўладальнікамі чатырох узнагарод на старце адкрытага Кубка Беларусі памяці Анатоля Юрчыка, які праходзіць у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцамі спаборніцтваў змешаных пар у стральбе з пнеўматычнага пісталета сталі беларусы Надзея Леанавец і Мікіта Гліцук. Серабро ў яшчэ аднаго беларускага тандэма Любові Яскевіч і Івана Казака. Бронза дасталася расійскай пары Надзея Калода / Арцём Чарнавусаў.

У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м у мужчын золата заваяваў расіянін Сяргей Каменскі, а следам за ім на п'едэстале гонару размясціліся беларускія стралкі Уладзімір Чарноў і Ілья Марсаў.

У жанчын у гэтым жа практыкаванні першыя тры месцы занялі расійскія спартсменкі Айгуль Хабібуліна, Марыя Васільева і Віялета Адзінаева.

У спаборніцтвах першага этапу адкрытага Кубка Беларусі прымаюць удзел больш за 150 стралкоў з Беларусі. Турнір завершыцца 15 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі