ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 красавіка 2023, 14:53

Беларускія стралкі выйгралі два медалі ў трэці дзень турніру ў Казахстане

Фота з архіва
Фота з архіва

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У казахстанскім Шымкенце прадаўжаюцца міжнародныя спаборніцтвы па кулявой стральбе - Гран-пры "Алтын Мерген", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пятніцу на турніры ў Шымкенце спартсмены вызначалі лепшых у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод змешаных пар, на п'едэстал па выніках спаборніцтваў падняліся адразу два беларускія дуэты. Залатыя медалі заваявалі Ілья Чаргейка і Дар'я Чупрыс, уладальнікамі бронзы сталі Ян Чыгілейчык і Таісія Палюшык.

Такім чынам, пасля трох дзён спаборніцтваў у актыве нашых стралкоў 13 узнагарод (6 залатых, 3 сярэбраныя і 4 бронзавыя). Раней перамогі на турніры ў Казахстане атрымалі Уладзіслава Пранько (двойчы), Зоя Дасько, Уладзімір Чарноў і Юрый Шчарбацэвіч.

На Гран-пры "Алтын Мерген" у Шымкенце выступаюць 196 стралкоў з пяці краін: Беларусі, Казахстана, Расіі, Кыргызстана і Таджыкістана, наша краіна прадстаўлена 23 спартсменамі. У праграму турніру ўвайшлі 15 асабістых практыкаванняў і 3 спаборніцтвы для змешаных пар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі