ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 мая 2021, 14:03

Беларускія спартсмены заваявалі залатыя ўзнагароды на Кубку нацый па велатрэку

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Таццяна Шаракова і Яўген Каралёк заваявалі залатыя ўзнагароды на Кубку нацый па велатрэку ў Ганконгу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У жаночым скрэтчы Таццяна Шаракова ўзышла на верхнюю прыступку п'едэстала гонару, апярэдзіўшы Юмі Кадзіхару з Японіі і іспанку Таню Кальва Барбера.

Яўген Каралёк заняў першае месца ў мужчынскім скрэтчы. Другім стаў Морыц Малхарэк (Германія), японец Кадзусіге Кубокі - бронзавы прызёр.

Кубак нацый па веласпорце на трэку завершыцца 16 мая.

Перад Гульнямі ў Токіа Мінск з 23 па 27 чэрвеня прыме чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку, на якім плануюць выступіць усе мацнейшыя гоншчыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі