Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лютага 2023, 15:09

Беларускія спартсмены заваявалі першы медаль на Гульнях "Дзеці Азіі"

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены выйгралі першы медаль на ІІ зімовых Міжнародных спартыўных гульнях "Дзеці Азіі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Першы беларускі медаль Гульняў быў заваяваны ў шорт-трэку. У змешанай эстафеце на 3000 м беларусы Мацвей Манер, Данііл Бычкоў, Дар'я Сцяпанава і Ксенія Лукашэвіч выйгралі серабро, уступіўшы толькі квартэту з Масквы. У барацьбе за другое месца нашы спартсмены апярэдзілі каманду Сібірскай федэральнай акругі.

Другія зімовыя Міжнародныя спартыўныя гульні "Дзеці Азіі" праходзяць у Кемераве, Новакузнецку, Міжрэчанску і Таштагольскім раёне Кемераўскай вобласці. На спаборніцтвах разыгрываюцца 57 камплектаў медалёў у 10 відах спорту. Беларускую каманду прадстаўляюць 68 атлетаў у васьмі відах, усяго ўдзел у Гульнях прымаюць 865 юных спартсменаў з 13 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі