Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 студзеня 2023, 12:29

Беларускія спартсмены заваявалі чатыры залатыя ўзнагароды на турніры па канькабежным спорце ў Іркуцку

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Іркуцку завяршыўся чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце ў класічным і спрынтарскім мнагабор'ях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Удзел у чэмпіянаце ў якасці спецыяльных гасцей прынялі мацнейшыя канькабежцы Беларусі, якія выступілі на спаборніцтвах у рамках турніру Irkutsk Open. Усяго прадстаўнікі нашай каманды паднімаліся на п'едэстал восем разоў. Перамогу на дыстанцыі 1000 м у мужчын атрымаў Ігнат Галавацюк, які адначасова ўстанавіў рэкорд катка. У гэтым жа відзе праграмы ў жанчын першынствавала наша Кацярына Слоева, другой стала Ганна Дамарацкая, яна таксама была лепшай у забегу на 500 м. Акрамя таго, на дыстанцыі 3000 м другі рэзультат паказала наша Марына Зуева, а Ігнат Галавацюк стаў трэцім на "пяцісотцы".

У заключны дзень турніру Ганна Дамарацкая перамагла ў спрынтарскім мнагабор'і, а Кацярына Слоева заняла ў агульным заліку трэцяе месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі