Фота Мінспорту
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі 363 узнагароды міжнародных спаборніцтваў у мінулым годзе. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Аб дасягненнях беларусаў на міжнароднай арэне ў рамках калегіі Мінспорту "Аб выніках работы ў 2024 годзе і задачах на 2025 год" расказаў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля. Паводле яго слоў, прыярытэтным напрамкам для спартыўнай галіны Беларусі былі і застаюцца сумесныя мерапрыемствы з Расійскай Федэрацыяй. У 2024 годзе было праведзена 540 такіх стартаў, 165 прайшлі ў нас у краіне, 375 - у Расіі.
"У рамках падрыхтоўкі да зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года на другой зімовай Усерасійскай спартакіядзе мацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту беларусамі заваявана 11 медалёў, - сказаў Аляксандр Баравуля. - Мы ставім самыя амбіцыйныя планы на 2025 год, і ўпэўнены, што ўсе яны будуць выкананы дзякуючы сумеснай канструктыўнай рабоце міністэрства, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і рэспубліканскіх федэрацый".-0-