Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 снежня 2019, 12:45

Беларускія спартсмены заваявалі 846 медалёў на вялікіх міжнародных турнірах у 2019 годзе

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2019 годзе беларускія спартсмены заваявалі 846 медалёў на вялікіх міжнародных турнірах - чэмпіянатах і Кубках свету і Еўропы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве спорту і турызму.

Сярод заваяваных узнагарод 250 залатых, 278 сярэбраных і 318 бронзавых. У дысцыплінах праграмы Алімпійскіх гульняў у скарбонцы беларускіх атлетаў 10 медалёў, з якіх тры залатыя, чатыры сярэбраныя і тры бронзавыя. Чэмпіёнамі планеты ў алімпійскіх відах у 2019 годзе сталі фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская, Вольга Сілкіна (сучаснае пяцібор'е) і дуэт байдаркі-двойкі Марына Літвінчук / Вольга Худзенка. На чэмпіянатах Еўропы беларусы ў алімпійскіх відах спорту заваявалі 46 узнагарод (10, 20, 16).

Да галоўнага старту наступнага года - XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа - падрыхтоўку вядуць 278 беларускіх атлетаў па 28 відах спорту. Цяпер у беларусаў 66 алімпійскіх ліцэнзій у 14 відах спорту. Адбор на такійскія Гульні ў некаторых дысцыплінах завершыцца ў чэрвені 2020 года. Алімпіяда ў японскай сталіцы пройдзе з 24 ліпеня па 9 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі