Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лістапада 2019, 12:01

Беларускія спартсмены заваявалі 20 медалёў на ЧЕ па муай-тай у Мінску

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі 20 узнагарод (5 залатых, 8 сярэбраных і 7 бронзавых) на чэмпіянаце Еўропы па муай-тай, які прайшоў у мінскім Палацы спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Залатыя ўзнагароды дамашняга кантынентальнага форуму заваявалі беларусы Мікалай Свядомскі (вагавая катэгорыя 57 кг), Данііл Ярмоленка (60 кг), Максім Пяткевіч (63,5 кг), Андрэй Кулебін (71 кг) і Дзмітрый Валент (86 кг).

На другую прыступку п'едэстала гонару падняліся Мікіта Мірончык (51 кг), Сагіф Гасанаў (54 кг), Дзмітрый Варац (67 кг), Мікіта Шостак (81 кг), Настасся Калашнікава (48 кг), Дар'я Бялькова (60 кг), Марыя Валент (63,5 кг) і Марыя Белуш (75 кг).

Бронзавыя медалі на рахунку Віталя Гуркова (75 кг), Андрэя Герасімчука (звыш 91 кг), Святланы Спецыян (45 кг), Людмілы Чысловай (51 кг), Аляксандры Сітнікавай (67 кг), Варвары Данілавай (71 кг) і Дзіяны Емяльянавай (звыш 75 кг).

У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 520 спартсменаў з 26 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі