Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 ліпеня 2024, 09:36

Беларускія спартсмены выйгралі турнір па баскетболе 3х3 на Гульнях "Дзеці Азіі"
 

Фота НАК
Фота НАК
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі чарговыя залатыя медалі ў пачатку сёмага дня спаборніцтваў VIII Міжнародных гульняў "Дзеці Азіі" ў Якуцку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння беларусам не было роўных у вырашальных паядынках турніру па баскетболе 3х3. У фінале спаборніцтваў дзяўчат беларуская каманда ва ўпартай барацьбе абыграла саперніц з Уральскай федэральнай акругі з лікам 14:9. У складзе пераможцаў пад кіраўніцтвам Аляксандра Кудраўцава выступалі Ульяна Палей (ГрДВАР), Марта Галавач, Дар'я Кулік і Алеся Талькоўская (усе - РДВАР).

У вырашальнай сустрэчы юнацкіх спаборніцтваў каманда Аляксея Лашкевіча ў напружаным процістаянні перайграла зборную Узбекістана з рэзультатам 11:5. Уладальнікамі золата сталі Іван Катоўскі (БК "МІНСК"), Ілья Баранаў, Яраслаў Гесць і Алег Салей (усе - РДВАР).

Абедзве беларускія дружыны прайшлі турнір без адзінага паражэння.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі