Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 лістапада 2019, 18:29

Беларускія спартсмены выйгралі сем узнагарод на этапе КЕ па шорт-трэку ў Польшчы

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены выйгралі сем узнагарод на этапе Кубка Еўропы па шорт-трэку ў Польшчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адразу трыма медалямі скарбонку беларускай каманды папоўніла Вольга Талаева. На яе рахунку бронзавыя медалі на дыстанцыях 1000 і 1500 м, а таксама серабро ў гонцы на 500 м. Яшчэ дзве ўзнагароды прынеслі беларусам эстафетныя спаборніцтвы. Жаночая дружына (Вольга Талаева, Ганна Ізофатава, Кацярына Чыстая, Арына Казлова) выйграла золата. У хлопцаў бронзу выйгралі Іван Лагімахаў, Аляксандр Жарманаў, Георгій Арлоў, Арцём Алятдзінаў.

Яшчэ два медалі выйграла ў Беластоку Кацярына Чыстая, якая выступала ў стартах юніёрак, у групе А. У стартах на 500 м у мінчанкі серабро і бронза па выніках мнагабор'я.

Этап Кубка Еўропы па шорт-трэку, які завяршыўся ў Беластоку, сабраў на лёдзе мясцовага катка больш за 250 спартсменаў з 15 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі