Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 мая 2020, 13:34

Беларускія спартсмены выйгралі 5 медалёў на міжнародным анлайн-турніры па шашках

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі пяць медалёў на міжнародным анлайн-турніры Кубак Перамогі па шашках-64, прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі шашак.

Спаборніцтвы прайшлі 9-10 мая на платформе playok.com. Залатыя медалі заваявалі беларусы Дар'я Нікіфарава і Аляксей Паўлючэнка. Сярэбраныя ўзнагароды ў скарбонку беларускай каманды прынеслі Марат Леў і Юлія Швед. На трэцім радку падагульняючага пратакола размясціўся іх таварыш па камандзе Ілья Астаф'еў.

Спаборніцтвы сабралі 540 спартсменаў з 24 стран.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі