Фота з архіва
23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены прыбылі ў Парыж на XVII летнія Паралімпійскія гульні, якія стартуюць 28 жніўня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка.
Ён расказаў, што наша каманда дабіралася ў сталіцу Францыі праз Стамбул. Усе восем атлетаў паспяхова прайшлі акрэдытацыю і выступяць у нейтральным статусе. Усе беларускія паралімпійцы настройваюцца паказаць свае лепшыя рэзультаты на галоўных стартах сезона, падкрэсліў Мікалай Шудзейка.
У спаборніцтвах па плаванні ў Парыжы выступяць 16-разовы чэмпіён Паралімпіяд Ігар Бокій, адзіны дэбютант Гульняў Яўген Кавалёнак, а таксама Дзмітрый Салей, Максім Вашкевіч, Ягор Шчалканаў і Настасся Зудзілава, у турніры па лёгкай атлетыцы за ўзнагароды паспрачаюцца Лізавета Дабравольская (кіданне кап'я) і Уладзіслаў Грыб (кіданне булавы).
Беларусы самастойнай камандай дэбютавалі на зімовай Паралімпіядзе ў нарвежскім Лілехамеры ў 1994 годзе, а праз два гады прадстаўнікі летніх відаў спорту стартавалі ў амерыканскай Атланце. Лепшага медальнага выніку на летніх Паралімпійскіх гульнях беларусы дабіліся ў Афінах-2004, калі было заваявана 29 узнагарод (10 залатых, 12 сярэбраных, 7 бронзавых). На папярэдніх Гульнях у Токіа ў зборнай Беларусі было 7 медалёў (5, 1, 1).
Паралімпіяда ў Парыжы пройдзе з 28 жніўня па 8 верасня на тых жа арэнах, што і нядаўнія Алімпійскія гульні. Больш за 4 тыс. паралімпійцаў са 182 краін разыграюць 549 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту.-0-