Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 красавіка 2020, 16:19

Беларускія спартсмены, кіраўнікі Мінспорту і НАК прынялі ўдзел у суботніку

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены, кіраўніцтва і супрацоўнікі Мінспорту і Нацыянальнага алімпійскага камітэта сёння прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Супрацоўнікі НАК працавалі на тэрыторыі Цэнтральнага раёна Мінска, высаджваючы зялёныя насаджэнні на трох участках прылеглай тэрыторыі УП "Лябяжы парк".

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук узначаліў спартыўна-працоўны дэсант каля РНПЦ спорту па вуліцы Нарачанскай. Разам з кіраўніком спартыўнага ведамства пасадкай дрэў займаліся дырэктар РНПЦ спорту Ірына Малёваная, дырэктар РЦАП па веласпорце Дзмітрый Талкачоў, старшыня Беларускай федэрацыі веласпорту Наталля Цылінская, веласіпедысты Яўген Каралёк, Алёна Амялюсік, канькабежцы Ігнат Галавацюк, Марына Зуева і Віталь Міхайлаў.

Пасля работы ўдзельнікі суботніка правялі невялікую велапрагулку па вуліцах Мінска.

Штогод у агульнарэспубліканскім суботніку ўдзельнічаюць прадстаўнікі дзяржорганаў, арганізацый, прадпрыемстваў, бізнесу, грамадскіх аб'яднанняў. У 2020 годзе ўсе сродкі, атрыманыя ад суботніка, пойдуць на падрыхтоўку да сезона дзіцячых лагераў, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ 50 працэнтаў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць Міністэрству фінансаў. Гэтыя сродкі ў роўных долях накіроўваюцца Нацыянальнаму мастацкаму музею і Гомельскаму аблвыканкаму для рэканструкцыі брацкага пахавання на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі