Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 красавіка 2020, 10:12

Беларускія спартсмены дзякуюць медыкам і заклікаюць не падаць духам

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на сітуацыю з COVID-19, беларускія спартсмены прадаўжаюць актыўныя заняткі і заклікаюць усіх не падаць духам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве спорту і турызму.

"Цяпер вельмі важна ўсім нам з'яднацца, перацярпець, перачакаць гэты няпросты час і з новымі сіламі заняцца любімай справай", - сказаў чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2016 года батутыст Уладзіслаў Ганчароў. Ён выказаў падтрымку беларускім урачам, якія мужна змагаюцца з інфекцыяй. "Хачу пажадаць душэўных і фізічных сіл нашым медыкам. Іх роля цяпер першарадная. Але і ад кожнага з нас таксама шмат што залежыць. Неабходна выконваць меры бяспекі, па магчымасці трымацца адзін ад аднаго на адлегласці, клапаціцца не толькі аб сабе і сваіх блізкіх, але і аб людзях, якія побач. На мой погляд, важна заставацца пазітыўным чалавекам, не ўганяць сябе ў дэпрэсію", - падкрэсліў алімпійскі чэмпіён.

Уладальніца золата ІІ Еўрапейскіх гульняў кідальніца кап'я Таццяна Халадовіч адзначыла, што спартсмены прадаўжаюць падрыхтоўку да летняй Алімпіяды, кожны дзень выконваючы вялікі аб'ём работы. Але, на яе думку, урачам і медсёстрам цяпер куды складаней. "Яны на перадавой, ад іх прафесіяналізму, чалавечых якасцей цяпер вельмі многае залежыць. Мне здаецца, трэба не турбаваць іх па дробязях, падтрымліваць словам і справай. І ні ў якім разе не панікаваць. Упэўнена, мы справімся з гэтай інфекцыяй", - сказала Таццяна Халадовіч.

"У боксе бывае так, што ты апускаеш рукі, калі прапускаеш самы цяжкі ўдар. Цяпер такая сітуацыя, што нам ні ў якім выпадку нельга здавацца і апускаць рукі", - упэўнены чэмпіён ІІ Еўрапейскіх гульняў баксёр Дзмітрый Асанаў. На яго думку, кожны чалавек павінен сур'ёзна ставіцца да свайго здароўя, прытрымлівацца рэкамендацый урачоў, - выконваць правілы асабістай гігіены, дыстанцыі, але пры гэтым не пакідаць фізкультуру і спорт.

Цяпер 72 беларускія атлеты, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту, выканалі кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы, якія даюць права выступіць на Алімпіядзе ў Токіа.

Пакуль адборачныя турніры да Гульняў прыпынены ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19, але пасля іх аднаўлення беларусы маюць намер заваяваць яшчэ некалькі дзясяткаў алімпійскіх квот.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі