Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 сакавіка 2020, 17:28

Беларускія спартсмены будуць трэніравацца на радзіме ў сувязі з пераносам Алімпіяды

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з рашэннем МАК аб пераносе Алімпійскіх гульняў у Токіа беларускія спартсмены мяняюць свае трэніровачныя планы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч.

Паводле яго слоў, цяпер на замежных вучэбна-трэніровачных зборах у розных кутках планеты знаходзяцца каля ста беларускіх атлетаў. Мінспорт прыкладае ўсе намаганні, каб яны ў самыя бліжэйшыя дні вярнуліся на радзіму. Штодзень у органы санітарнага кантролю і Дзяржаўны пагранічны камітэт накіроўваецца інфармацыя адносна кожнага спартсмена і члена спартыўнай дэлегацыі, якія прыбываюць з-за мяжы. Усе праходзяць праверку на наяўнасць каранавіруса. Прадстаўнікі цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі сустракаюць кожнага і адпраўляюць на каранцінныя мерапрыемствы.

Ужо вызначаны 4 базы, дзе прадугледжаны санітарна-эпідэмічны рэжым, медыцынская рэабілітацыя і нагляд за спартыўнымі дэлегацыямі. Для ўсіх прыбываючых з-за мяжы ўстаноўлены абавязковы каранцін на 14 дзён. Выезды за мяжу на вучэбна-трэніровачныя зборы і спаборніцтвы часова забаронены, сказаў Уладзімір Несцяровіч. Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі для спартсменаў створаны ўсе неабходныя ўмовы для якаснага трэніровачнага працэсу, таму праблем з падрыхтоўкай да спаборніцтваў няма, спартыўная інфраструктура дазваляе прадстаўнікам усіх відаў праводзіць паўнацэнныя заняткі.

Цяпер 72 беларускія атлеты, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту, выканалі кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы, якія даюць права выступіць на Алімпіядзе ў Токіа. Пакуль адборачныя турніры да Гульняў прыпынены ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19, а пасля іх аднаўлення беларусы маюць намер заваяваць яшчэ некалькі дзясяткаў алімпійскіх квот, адзначыў прэс-сакратар Мінспорту.

Як паведамлялася, ХХХII летнія Алімпійскія гульні, якія павінны былі прайсці ў японскай сталіцы з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, былі перанесены на год з-за пандэміі каранавіруса. Новыя тэрміны правядзення Алімпіяды будуць названы пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі