Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 мая 2018, 10:43

Беларускія спартсменкі заваявалі золата і бронзу ў вольнай барацьбе на гімназіядзе ў Марока

7 мая, Маракеш /Святлана Пекар - БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі заваявалі золата і бронзу ў вольнай барацьбе на Сусветнай летняй гімназіядзе, якая праходзіць у горадзе Маракеш (Марока), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Залаты медаль заваявала навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Алеся Гетманава. Перамога стала вынікам схваткі з саперніцай з Венгрыі. Бронза цяпер у скарбонцы навучэнкі таго ж вучылішча Хрысціны Здункевіч. Трэцяе месца ёй прынесла перамога над бразільянкай.

"Я задаволена вынікамі, - адзначыла трэнер зборнай Беларусі па жаночай барацьбе Вольга Паўлава. - Дзяўчаты малайцы. Хрысціна яшчэ ў працэсе аднаўлення пасля траўмы. Спыняцца на дасягнутым мы не станем. Нам ёсць куды імкнуцца".

Спаборніцтвы па жаночай барацьбе прадоўжацца 7 мая. "Нас чакаюць яшчэ спаборніцтвы. Мы разлічваем паказаць высокі вынік і ўвайсці ў тройку прызёраў", - сказала Вольга Паўлава.

Сусветная летняя гімназіяда праходзіць 3-9 мая ў гарадах Маракеш і Касабланка (Марока). У ёй прымаюць удзел больш як 3 тыс. спартсменаў з 59 краін, сярод якіх Англія, Бразілія, Егіпет, Індыя, Кітай, Расія, ЗША, Турцыя, Украіна, Францыя. У праграму ўключаны 18 відаў спорту: стральба з лука, лёгкая атлетыка, шахматы, фехтаванне, мастацкая гімнастыка, спартыўная гімнастыка, аэробіка, дзюдо, каратэ, плаванне, тэніс, барацьба, у ліку новых - бокс, веласпорт, гольф, петанк, сёрфінг, таэквандо.

Беларусь на спаборніцтвах прадстаўляюць 42 школьнікі. Яны спаборнічаюць у сямі вдах спорту: у фехтаванні, вольнай барацьбе, лёгкай атлетыцы, тэнісе, боксе, мастацкай гімнастыцы і плаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі