Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 чэрвеня 2024, 12:22

Беларускія шпажысткі занялі чацвёртае месца на чэмпіянаце Саюзнай дзяржавы

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Палацы спорту прадаўжаецца адкрыты чэмпіянат Саюзнай дзяржавы па фехтаванні з удзелам мацнейшых беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пяты дзень чэмпіянату мужчыны і жанчыны разыгрывалі медалі камандных турніраў у фехтаванні на шпагах. У жаночых спаборніцтвах за адзін крок ад п'едэстала спыніўся квартэт Беларусь-1 у складзе Кацярыны Пашарнёвай, Аляксандры Цурскай, Агаты Царковай і Валерыі Ніканавай. У паядынку за бронзу нашы спартсменкі на вырашальным уколе ўступілі прадстаўніцам Самарскай вобласці (38:39). Перамогу атрымала першая зборная Расіі, усяго за ўзнагароды змагаліся 11 каманд.

У мужчынскім турніры першая беларуская чацвёрка, якую склалі Аляксей Хурс, Дзмітрый Рыкуноў, Аляксей Рэкіш і Рыгор Мураўёў, размясцілася на пятым радку сярод 16 каманд. Мацнейшымі ў мужчын таксама аказаліся шпажысты з Расіі-1, якія перамаглі ў фінале зборную Новасібірска.

Па выніках спаборніцтваў на шаблях і шпагах беларускія фехтафальшчыкі засталіся без узнагарод чэмпіянату Саюзнай дзяржавы. Лепшым індывідуальным рэзультатам з'яўляецца шостае месца Сцяпана Коваля ў фехтаванні на шаблях. З 3 па 5 чэрвеня ў Палацы спорту будуць выступаць рапірысты.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі