
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі чарговы медаль на ІІ зімовых Міжнародных спартыўных гульнях "Дзеці Азіі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Трэці раз за два дні медаль у скарбонку беларускай каманды прынеслі прадстаўнікі шорт-трэка. У эстафеце сярод юнакоў на 3000 м бронзавымі прызёрамі міжнародных спаборніцтваў сталі нашы Мацвей Магер, Данііл Бычкоў, Раман Зяленін і Цімафей Жук. Лепшы рэзультат паказаў квартэт з Масквы, серабро - у зборнай Казахстана. Раней сёння Данііл Бычкоў таксама выйграў бронзу на дыстанцыі 500 м, а напярэдадні беларуская каманда паднялася на другую прыступку п'едэстала па выніках змешанай эстафеты.
Такім чынам, у актыве нашых атлетаў пяць узнагарод ІІ зімовых Міжнародных спартыўных гульняў "Дзеці Азіі": дзве сярэбраныя і тры бронзавыя. У суме на спаборніцтвах у Кузбасе разыгрываецца 57 камплектаў медалёў у 10 відах спорту. Каманду Беларусі прадстаўляюць 68 атлетаў у васьмі відах, усяго ўдзел у гульнях прымаюць больш за 850 юных спартсменаў з 12 краін.-0-