Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 красавіка 2025, 11:04

Беларускія шашысты заваявалі тры медалі на старце чэмпіянату Еўропы


 

Фота БФШ
Фота БФШ
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія шашысты заваявалі тры ўзнагароды на старце чэмпіянату Еўропы па шашках-64 у турэцкім Кемеры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Першыя камплекты ўзнагарод кантынентальнага форуму былі разыграны ў класічнай праграме, удзел у якой прынялі 48 шашыстаў з 16 краін. Па выніках спаборніцтваў у мужчын сярэбраны медаль заваяваў Ігар Міхальчанка, на трэцюю прыступку п'едэстала падняўся Георгій Таранін. Бронзавым прызёрам сярод жанчын стала Вікторыя Нікалаева.

18 красавіка на чэмпіянаце Еўропы адбудзецца турнір па хуткіх шашках, у суботу спартсмены вызначаць лепшых у маланкавай праграме.-0-

Фота Мінспорту
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі