ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 ліпеня 2020, 12:51

Беларускія шашысты ўступілі Украіне і Манголіі ў сёмым туры Кубка нацый

Фота БФШ
Фота БФШ

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія шашысты прайгралі ў сёмым туры анлайн-турніру Кубка нацый камандам Украіны і Манголіі. Спаборніцтвы праходзяць па 100-клетачных шашках пад эгідай Сусветнай федэрацыі шашак (FMJD), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі шашак.

У мужчынскім турніры 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сямі турах вызначаюць 14 удзельнікаў плэй-оф. У першых двух турах беларусы абыгралі каманды Эстоніі і Сенегала, але ў трэцім уступілі зборнай Кот-д'Івуара. У чацвёртым туры прадстаўнікі Беларусі перамаглі Ізраіль, у пятым перамаглі Кубу, а ў шостым - Расію. Не атрымаўся ў беларускіх хлопцаў сёмы раўнд, які яны прайгралі Украіне з лікам 0:8. Беларуская каманда размяшчаецца на чацвёртым месцы, набраўшы 10 пунктаў. Лідзіруе ў турнірнай табліцы Расія (12 балаў). На другой пазіцыі знаходзяцца ўкраінскія спартсмены (11 ачкоў), замыкае тройку лідараў Кітай (11 пунктаў).

У жаночых спаборніцтвах прымаюць удзел 11 каманд. Яны гуляюць па кругавой сістэме, шэсць самых лепшых выйдуць у плэй-оф. У першым туры беларуская каманда абыграла зборную Нідэрландаў. Другі раўнд яна прапусціла з-за няцотнай колькасці ўдзельнікаў, у трэцім згуляла ўнічыю са спартсменкамі з Украіны. У чацвёртым туры беларуская каманда перамагла Латвію, у пятым уступіла спартсменкам з Расіі, у шостым туры атрымала вікторыю над Ізраілем, прайграўшы пры гэтым спартсменкам з Манголіі - 2:6. На гэты момант жаночая зборная Беларусі набрала сем балаў і займае пятае месца. На першай пазіцыі размясцілася каманда з Расіі (14 пунктаў), другой у турнірнай табліцы значыцца Манголія (11 ачкоў). Трэцяе месца займае Кітай (11 ачкоў).

Нядаўна праводзіліся матчавыя паядынкі, якія сталі этапам падрыхтоўкі да Кубка нацый. Беларускія шашысты ўступілі камандзе Нідэрландаў з агульным лікам 21:27 і атрымалі перамогу над зборнай Украіны - 25:23.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі