Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 жніўня 2020, 15:24

Беларускія шашысткі выйшлі ў фінал анлайн-турніру Кубка нацый

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія шашысткі выйшлі ў фінал анлайн-турніру Кубка нацый. Спаборніцтвы праходзяць па 100-клетачных шашках пад эгідай Сусветнай федэрацыі шашак (FMJD), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія спартсменкі па выніках дзвюх сустрэч (6:2 і 3:5) атрымалі ў паўфінале перамогу над камандай Украіны. У фінале яны сустрэнуцца са зборнай Манголіі.

У жаночых спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 каманд. Яны гулялі па кругавой сістэме, шэсць лепшых выйшлі ў плэй-оф. У першым туры беларуская зборная абыграла каманду Нідэрландаў, другі раўнд прапусціла з-за няцотнай колькасці ўдзельнікаў, у трэцім згуляла ўнічыю са спартсменкамі Украіны. У чацвёртым туры беларускі адолелі Латвію, у пятым уступілі прадстаўніцам Расіі, у шостым атрымалі вікторыю над Ізраілем, але потым прайгралі спартсменкам Манголіі. У восьмым раўндзе беларускія шашысткі выйгралі ў каманды Кітая, а ў дзявятым - у Сурынама. Паспяхова склаліся 10-ы і 11-ы раўнды для беларусак: яны перамаглі Эстонію і Бразілію. У першым матчы 1/4 фіналу беларуская каманда звяла сустрэчу з латвійскімі саперніцамі да нічыёй - 4:4. У гульні ў адказ каманда перамагла сваіх апанентак з лікам 5:3.

Беларуская мужчынская каманда ў 1/8 фіналу па выніках двух матчаў уступіла прадстаўнікам Гвінеі-Бісау і выбыла з турніру. Па выніках папярэдняга этапу беларусы займалі чацвёртае месца, набраўшы 10 балаў. У мужчынскім турніры 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сямі турах вызначалі 14 удзельнікаў плэй-оф. Усяго беларускія спартсмены выйгралі пяць тураў і ўступілі ў двух.

Нядаўна праводзіліся матчавыя паядынкі, якія сталі этапам падрыхтоўкі да Кубка нацый. Беларускія шашысты ўступілі камандзе Нідэрландаў з агульным лікам 21:27 і атрымалі перамогу над зборнай Украіны - 25:23.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі