Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 жніўня 2024, 12:14

Беларускія шахматысты ўзялі чатыры залатыя ўзнагароды юніёрскага чэмпіянату свету

Фота з архіва
Фота з архіва
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія шахматысты заваявалі чатыры залатыя медалі юніёрскага чэмпіянату свету (U-20) у Ташкенце, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі шахмат.

Два залатыя медалі ў актыве майстра ФІДЕ Аляксандры Тарасенка, якая апярэдзіла ўсіх саперніц і ў рапідзе, і ў бліцы. Акрамя таго, чэмпіёнамі планеты сталі міжнародны майстар Максім Царук (рапід) і міжнародны гросмайстар Дзяніс Лазавік (бліц).

У спаборніцтвах у сталіцы Узбекістана прынялі ўдзел маладыя шахматысты з 20 краін свету.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі