Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 верасня 2021, 09:46

Беларускія самбісты заваявалі 17 медалёў у першы дзень міжнароднага турніру ў Мінску

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі 17 узнагарод (5 залатых, 3 сярэбраныя, 9 бронзавых) у першы дзень адкрытага XXIV Міжнароднага турніру катэгорыі А па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі. Спаборніцтвы стартавалі ў мінскім спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў спартыўным раздзеле падымаліся Анфіса Капаева (вагавая катэгорыя 50 кг), Таццяна Мацко (59 кг), Уладзіслаў Бурдзь (58 кг) і Дзмітрый Хахлоў (звыш 99 кг). У баявым самба перамогу святкаваў Яўген Міхно (64 кг).

Серабро на рахунку Яўгена Ільюхіна (88 кг), Валянціна Наталевіча (98 кг, баявое самба) і Багдана Войціка, звыш 98 кг).

Бронзавыя медалі заваявалі: Аліна Рубцова (50 кг), Арыф Багіраў (58 кг), Уладзіслаў Саяпін і Ілья Ламіваротаў (абодва - 71 кг), Ангеліна Пірская (72 кг), Руслан Макееў (79 кг, баявое самба), Уладзімір Жупікаў (88 кг), Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг), Ілья Жупікаў (звыш 98 кг).

У юбілейным турніры прымаюць удзел больш за 100 спартсменаў з 11 краін. Акрамя прадстаўнікоў гаспадароў спаборніцтваў - беларускай дружыны - на дыванах аднаго з лепшых спартыўных збудаванняў краіны за ўзнагароды спаборнічаюць госці з Арменіі, Грэцыі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Румыніі, Таджыкістана, Узбекістана і Японіі.

Арганізатарамі адкрытага чэмпіянату Беларусі па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама", Беларуская федэрацыя самба. Генеральны інфармацыйны партнёр - Белтэлерадыёкампанія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі