ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 верасня 2023, 15:55

Беларускія самбісты выйгралі восем узнагарод на турніры ва Уфе

Фота з архіва
Фота з архіва

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Уфе завяршыўся міжнародны турнір па самба "Гран-пры" на прызы кіраўніка Рэспублікі Башкортастан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Удзел у міжнародных спаборніцтвах прынялі амаль 170 спартсменаў з сямі краін: Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Кыргызстана, Узбекістана, Азербайджана і Казахстана. Па выніках двух дзён спаборніцтваў беларускія самбісты заваявалі восем медалёў: адзін залаты, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя.

Уладальніцай золата ў вазе да 80 кг стала Карына Шут, другія месцы ў сваіх катэгорыях занялі Уладзіслаў Мардусевіч (да 71 кг), Ілья Ламіваротаў (да 79 кг) і Сяргей Лясяк (да 98 кг). Бронзавыя ўзнагароды дасталіся Паліне Граматневай (да 80 кг), Валерыі Хрушчовай (звыш 80 кг), Міхаілу Кухарэнку (да 88 кг) і Ільі Жупікаву (звыш 98 кг).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі