ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 сакавіка 2023, 10:45

Беларускія самбісты выйгралі 11 медалёў на спаборніцтвах у Маскве

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міжнародным цэнтры самба ў Маскве завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы "Кубак заснавальнікаў самба", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Удзельнікамі значнага міжнароднага старту сталі прадстаўнікі 10 краін: Беларусі, Расіі, Рэспублікі Карэя, Кыргызстана, Туркменістана, Узбекістана, Арменіі, Кітая, Таджыкістана і Марока. Па выніках турніру беларускія самбісты заваявалі 11 медалёў - два сярэбраныя і дзевяць бронзавых. На другую прыступку п'едэстала ў катэгорыі да 72 кг падняліся Анжэла Жылінская, таксама серабро ў вазе да 80 кг дасталася Карыне Шут.

Бронзавымі прызёрамі міжнародных спаборніцтваў сталі Анфіса Капаева (да 50 кг), Яна Бяганская (да 59 кг), Настасся Скварцова (да 65 кг), Даніэла Ждан (да 65 кг) і Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг), а таксама Аляксандр Круглік (да 88 кг), Сяргей Лясяк (да 98 кг), Ілья Жупікаў (звыш 98 кг) і Валянцін Наталевіч (баявое самба, звыш 98 кг).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі