Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 ліпеня 2021, 15:21

Беларускія прызёры Алімпіяды акажуць дапамогу спартыўным школам

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разам з Алімпіядай у Токіа стартуе чарговы этап праекта "Алімпійскі выбар", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.

У час гэтай акцыі кожны чэмпіён і прызёр Алімпійскіх гульняў з ліку зборнай каманды Беларусі зможа выбраць спецыялізаваную вучэбна-спартыўную ўстанову, якой Прэзідэнцкі спартыўны клуб акажа бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізацыі і правядзення спаборніцтваў, а таксама ўдзелу ў іх. Сума фінансавай дапамогі будзе залежаць ад занятага спартсменам месца і складзе: за першае месца - Br20 тыс., за другое Br15 тыс., за трэцяе - Br10 тыс.

"Алімпійскі выбар" - гэта сумесны маштабны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Міністэрства спорту і турызму Беларусі па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў нашай краіне. Гэта дабрачынная акцыя праходзіць з Алімпіяды-2012 у Лондане. Потым былі Гульні ў Сочы (2014), Рыа-дэ-Жанэйра (2016), Пхёнчхане (2018) і ІІ Еўрапейскія гульні - 2019 у Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі