Фота НАК
28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Беларусі шэсць разоў падымаліся на подыум на старце спаборніцтваў па плаванні ў рамках VIII Міжнародных гульняў "Дзеці Азіі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
На старце плавальнага турніру былі разыграны дзесяць камплектаў узнагарод. Адзінае золата пятніцы нашай камандзе прынесла чацвёрка юнакоў у эстафеце 4х100 м вольным стылем - у чэмпіёнскі квартэт увайшлі Цімур Каранькоў, Мацвей Данілаў, Раман Ханеўскі і Раман Гальмак. У гэтай жа дысцыпліне ў дзяўчат нашы Настасся Васіленка, Ева Радзіна, Улада Саўчанка і Марыя Адамовіч занялі другое месца.
Яшчэ два сярэбраныя медалі былі заваяваны на дыстанцыі 200 м батэрфляем: у хлопцаў вызначыўся Мацвей Данілаў, у дзяўчат - Ірына Гурская. На стаметроўцы вольным стылем у юнакоў у тройку прызёраў трапілі два беларусы: Раман Гальмак стаў сярэбраным прызёрам, Цімур Каранькоў - бронзавым.-0-