Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2020, 13:00

Беларускія плыўцы заваявалі сем медалёў на турніры ў Ніцы

10 лютага, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі сем узнагарод (2 залатыя, 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя) на першым этапе турніру FFN Golden Tour Camille Muffat па плаванні, які прайшоў у французскай Ніцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнімаліся беларусы Яўген Цуркін, які пераадолеў дыстанцыю 50 м батэрфляем за 23,74 сек, і Аліна Змушко на 50 м брасам (31,44 сек).

Сярэбраныя ўзнагароды на рахунку Настассі Шкурдай (100 м батэрфляем), Яўгена Цуркіна (100 м батэрфляем) і Аліны Змушко (100 м брасам).

На трэцяй пазіцыі падагульняючага пратакола размясціліся Рыгор Пякарскі (50 м батэрфляем) і Віктар Стасяловіч (50 м на спіне).

Удзел у турніры прынялі больш як 500 атлетаў.

Спаборніцтвы прайшлі ў 50-метровым басейне. Наступны этап спаборніцтваў FFN Golden Tour Camille Muffat 2020 пройдзе ў Марсэлі 22-24 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі