Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2022, 10:13

Беларускія плыўцы заваявалі дзве сярэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды ў чацвёрты дзень "Гульняў Дружбы"

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Казані прадаўжаецца першы этап міжнародных спаборніцтваў па плаванні "Гульні Дружбы", у якіх прымаюць удзел беларускія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвёрты дзень спаборніцтваў нашы плыўцы заваявалі чатыры медалі. На дыстанцыі 100 м на спіне ў дзяўчат 2-е месца заняла Настасся Шкурдай; у мужчынскім фінале на дыстанцыі 50 м на спіне 3-і рэзультат паказаў Віктар Стасяловіч, а Аліна Змушко стала бронзавым прызёрам на дыстанцыі 100 м брасам. Таксама беларуская чацвёрка ў складзе Настассі Шкурдай, Настассі Куляшовай, Ільі Шымановіча і Руслана Скамарошкі выйграла серабро ў змешанай камбінаванай эстафеце 4х100 м.

Такім чынам, у скарбонцы нашай каманды на "Гульнях Дружбы" дзевяць узнагарод (1-4-4). Спаборніцтвы ў Казані завершацца ў панядзелак, удзел у турніры прымаюць 27 беларускіх спартсменаў, усяго на турнір заявіліся больш за 700 плыўцоў з 13 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі